BIBLIO ITALIA   Библиотека итальянской литературы - 20 век

 

Carlo Emilio Gadda

1893 - 1973

Карло Эмилио Гадда

 

 


CARLO EMILIO GADDA КАРЛО ЭМИЛИО ГАДДА

(Милан, 1893 - Рим, 1973)

Адзін з найцікавейшых італьянскіх празаікаў 20 стагоддзя. Нарадзіўся ў Мілане, на вул.Мандзоні (які, дарэчы, акажа вялікі ўплыў на стыль пісьменніка), 14 лістапада 1893 г., у сям'і ламбардскай "сярэдняй" буржуазіі, якая аказалася ў складаных абставінах з-за няўдалых фінансавых укладанняў бацькі ("прамыслоўцы-няўдачніка", сапсаваўшага сабе жыццё "часткова эксперыментамі па развядзенню шаўкоўнічнага чарвяка", а часткова будуючы вілу па-за межамі горада) . Таму будучы пісьменнік меў "неспакойнае дзяцінства і яшчэ больш балючы падлеткавы перыяд". Пасля смерці бацькі ў 1909 г. сямейнымі справамі займаецца маці, ахвяруючы на гэта шмат чаго, і сам Карла Эміліа вымушаны адмовіцца ад літаратурных заняткаў і паступіць на больш "даходны" інжэнерны факультэт Міланскага політэхнічнага інстытута.

Спадзеючыся "ўпарадкаваць" сваё жыццё, ён дабраахвотнікам ідзе на першую сусветную вайну, падчас якой вядзе дзённікі, якія праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 1965 г., складуць кнігу "Дзённік вайны і палону". Пасля вяртання з фронту ў 1919 г. вестка аб смерці брата-лётчыка, які загінуў у баі, выклікае ў яго глыбокую дэпрэсію, выхад з якой доўгі і нялёгкі. Аднак ён заканчвае інстытут па спецыяльнасці "электратэхніка", працуе на Сардыніі і ў Ламбардыі, а з 1922 па 1924 гг. у Аргентыне.

Вярнуўшыся ў Мілан, паступае на філасофскі факультэт універсітэта, які так і не скончыць, а на жыццё зарабляе выкладаннем матэматыкі і фізікі ў ліцэі "Парыні".

У 1925 г. зноў пачынае працаваць інжэнерам; у 1926-м пачынае супрацоўнічаць у знакамітым фларэнтыйскім часопісе “Solaria”, друкуе там артыкулы і апавяданні. У 1931-м выходзіць з друку першая кніга прозы Гадды "Мадонна філосафаў" ("La Madonna dei filosofi"). Пасля няўдалай спробы жыць толькі на літаратурныя заробкі, зноў вяртаецца да сваёй тэхнічнай спецыяльнасці і адначасова працягвае працаваць над літаратурнымі творамі. У 1934 г. выходзіць другая кніга прозы - "Замак у Удзіне" ("Il Castello di Udine "), за якую аўтар атрымоўвае адну з прэстыжных літаратурных прэмій - premio Bagutta.

Пасля смерці маці ў 1936 г. прадае вілу ў Лангоне і ў той самы час пачынае працаваць над раманам "Спасціжэнне болю" ("La cognizione del dolore"), які ў скарочанай форме будзе надрукаваны ў часопісе "Літаратура" з 1938 па 1941 гг, а асобным выданнем з'явіцца толькі ў 1963 г. і атрымае Міжнародную прэмію па літаратуры (Prix International de Litterature).

Пакінуўшы канчаткова прафесію інжэнера, з 1940 па 1950 гг. Гадда жыве ў Фларэнцыі, дзе завязвае сяброўскія адносіны з пісьменнікамі і крытыкамі (Мантале, Бо, Ландольфі і інш.). У перыяд другой сусветнай вайны выходзяць ягоныя кнігі прозы "Цуды Італіі" ("Le meraviglie d'Italia",1939), "Гады" ("Gli anni", 1943), зборнік апавяданняў "Адальджыза" ("L'Adalgisa", 1944). Толькі ў 1950 г., атрымаўшы месца рэдактара культурных праграм італьянскага радыё і тэлебачання ў Рыме, пісьменнік паляпшае сваё складанае фінансавае становішча. Праз тры гады, за кнігу "Навелы з герцагства, ахопленага полымем" ("Le novelle del Ducato in fiamme", 1953), атрымоўвае адну з самых важнейшых літаратурных прэмій "Віярэджа"; у той самы год выдавец Лівіа Гарцанці перканвае яго скончыць раман "Тое надта непрыемнае здарэнне на вуліцы Мерулана" ("Quer pasticciaccio brutto de via Merulana"), які часткова друкаваўся на старонках "Літаратуры" ў 1946-47 гг. Раман выходзіць у 1957 г. і карыстаецца поспехам у чытачоў, а крытыка прызнае яго адным з лепшых твораў пісьменніка.

У апошні перыяд жыцця Гадда становіцца свайго рода эталонам для пісьменнікаў італьянскага неаавангарда. Выдаюцца творы, якія былі напісаны раней і не друкаваліся: зборнік эсэ "Падарожжы, смерць" ("I viaggi la morte",1958), "Да ціхага прыстанку" ("Verso la certosa", 1961), кнігі апавяданняў "Разважныя спалучэнні" ("Accoppiamenti giudiziosi", 1963), "Эрас і Прыяп" ("Eros e Priapo", 1967), "Механіка" ("La meccanica", 1970), "Навела другая" ("Novella seconda", 1971). Аднак адносіны да літаратурнай славы ў пісьменніка складаныя, яго існаванне становіцца ўсё больш самотным і ізаляваным.

Памёр Гадда ў Рыме 21 мая 1973 г.

© С.В.Логіш, 02.2001


Opere / Произведения

  • La Madonna dei Filosofi / Мадонна філосафаў  
  • Il castello di Udine / Замак у Удзіне
  • La cognizione del dolore / Спасціжэнне болю
  • L'Adalgisa / Адальджыза
  • Le novelle del ducato in fiamme / Навелы з герцагства, ахопленага полымем
  • Quer pasticciaccio brutto de via Merulana / Тое надта непрыемнае здарэнне на вуліцы Мерулана
  • I viaggi la morte / Падарожжы, смерць
  • Accoppiamenti giudiziosi / Разважныя спалучэнні
  • Eros e Priapo / Эрас і Прыяп
  • La meccanica / Механіка

Materiale critico / Критический материал


Links / Ссылки

  •  

Наверх   ‘900     Biblio Italia   Belpaese2000

 
Очерк истории
'200 - XIII век
'300 - XIV век
'400 - XV век
'500 - XVI век
'600 - XVII век
'700 - XVIII век
'800 - XIX век
'900 - XX век
Итал. язык
Перевод

 

Belpaese 2000
Италия
Политика
Живопись
Кино
Музыка
Театр
Гостевая

 

 

 

© Belpaese2000-2007  28.10.2007




Hosted by uCoz