Павезэ, Чэзарэ (PAVESE, Cesare, 09.09.1908, г.
Санта Стэфана Бельба, Італія –
27.08.1950, Турын), італьянскі
пісьменнік і паэт. Скончыў
Турынскі універсітэт (1930).
Выкладаў англійскую мову і
займаўся літаратурнымі
перакладамі англамоўных
пісьменнікаў. Супрацоўнічаў у
часопісе “Культура”, які ў 1935г.
быў забаронены. Правёў год у
ссылцы на поўдні Італіі, падчас
якой былі задуманы амаль усе
буйнейшыя празаічныя творы
Павезэ. У 1936г. выйшла першая яго
кніга вершаў “Цяжкая праца”. У
гады вайны супрацоўнічае з
выдавецтвам “Эйнаўдзі”. У 1941г.
надрукаваны раман Павезэ “Твае
краіны”, ў якім адчуваюцца рысы
будучай неарэлістычнай прозы. У
1946 г.выходзіць кніга апавяданняў
“Жнівеньскі адпачынак”, у 1947г.
раман “Таварыш”, дзе ўпершыню
гучыць асноўная тэма далейшай
творчасці П. – экзістэнцыяльная
адзінота. “Дыялогі з Леўко” (1947)
развівалі тэму чалавечых адносін
і ўзаемаразумення паміж людзьмі.
Зб.апавяданняў “Перш чым
праспявае певень” (1949) адзначаны
пошукамі існасці чалавека ў
прасторы і часе. Апошнія
празаічныя творы П. (зб.апавяд.
“Цудоўнае лета”, 1949; аповесць
“Месяц і вогнішчы”, 1950) выразна
прадэманстравалі асноўныя рысы
ягонай паэтыкі, вельмі сугучнай
літаратуры экзістэнцыялізму:
нерухомы краявід на фоне
пагоркаў, запаволены рытм
вясковага жыцця, пастаянная
прысутнасць лета. Паэтычныя
творы апошніх гадоў жыцця
сабраны ў кнізе вершаў “Прыйдзе
смерць і будзе мець твой твар”
(1950). Скончыў жыццё самагубствам у
турынскім гатэлі ў жніўні 1950 г.
- Lavorare stanca /
Цяжкая праца (1936)
- Paesi tuoi
/ Твае краіны (1941)
(.zip)
- La spiaggia
/ Пляж (1941) (.zip)
- Feria d'agosto / Жнівеньскі
адпачынак (1946)
- Il compagno / Таварыш (1947)
- Dialoghi con Leuco / Дыялогі з Леўко
(1947)
- La casa in collina
/ Дом на ўзгорку (1948)
(.zip)
- Il carcere
/ Турма (1949) (.zip)
- Il diavolo sulle colline / Д'ябал на
ўзгорках (1949)
- Tra donne sole / Толькі між жанчынамі
(1949)
- Prima che il gallo canti / Перш чым
праспявае певень (1949)
- La bella estate
/ Цудоўнае лета (1949)
(.zip)
- La luna e i falo
/ Месяц і вогнішчы (1950)
(.zip)
- Verra la morte e avra i tuoi occhi / Прыйдзе
смерць і будзе мець твой твар
(1951)
- Il mestiere di vivere / Рамяство жыцця
(1952)
- Materiale critico /
Крытычны матэрыял
- Gianni Venturi. Cesare
Pavese (Il Castoro, n.25 - settembre 1978)
(.zip)