LEONARDO SCIASCIA

ЛЕАНАРДА ШАША

1921-1989

 


 

Італьянскі пісьменнік, сусветна вядомы сваімі раманамі аб уладзе і карупцыі на Сіцыліі. Пачаў сваю працоўную дзейнасць настаўнікам пачатковай школы (з 1949 па 1957 у г.Кальтанісэта, з 1957 па 1968 у Палерма), адначасова – час ад часу – выдаваў раманы, апавяданні, тэатральныя творы, эсэ якія – па яго ўласных словах – фармавалі нейкі адзіны твор, мэтай якога было праілюстраваць трагедыю былога і сучаснасці Сіцыліі і народа, які там жыве.

Зборнік апавяданняў “Парафіі Рэгальпетра” (Le parocchie di Regalpetra,1956) – гэта нізка гісторый аб вясковай Сіцыліі, ў якой дамінуе мафія і фашысцкая партыя, а пасля вайны – кіраўніцтва з боку мясцовых членаў хрысціянска-дэмакратычнай партыі (якая, дарэчы, кіравала ўсёй краінай да канца 80-х гадоў). У 1958 г. выходзіць кніга апавяданняў “Цётка і дзядзька з Сіцыліі” (Gli zii di Sicilia ), а затым раманы аб сучасным жыцці вострава (Дзень савы - Il giorno della civetta (1961), Кожнаму сваё - A ciascuno il suo (1966) і Todo modo (1974, па якім у 1976 г. быў зняты фільм), сюжэты якіх абапіраліся на паліцэйскія расследаванні,- у іх пісьменнік выкарыстоўвае suspense - тыповы элемент дэтэктыўнага рамана, далучаючы да яго свае філасофскія разважанні і метафару. Такая ж наратыўная схема адчуваецца  ў раманах, і “Кантэкст” (Il contesto, 1971), па якім вядомы рэжысёр Ф.Розі ў 1976 г. зняў фільм “Знакамітыя трупы”, і “Знікненне Маяраны” (La scomparsa di Majorana, 1975), аб загадкавым знікненні фізіка з г.Катаніі Эттарэ Маярана.

Раманы Шашы, якія крытыка лічыць гістарычнымі (“Егіпецкі савет” - Ilconsiglio d'Egitto (1963) і  “Кандыда” - Candido(1979)), як і іншыя, з розных пунктаў гледжання аналізуюць гісторыю і сучаснасць розных сацыяльных асяроддзяў Сіцыліі і – як нейкае адзінае палатно (і як гэта было ў свой час ў творчасці Пірандэла) – ствараюць абагульненую філасофскую карціну ўмоў чалавечага існавання.

З 1978 г. пісьменніка больш цікавіць эсэістыка і палітычная гісторыя (Справа Мора - L'affaire Moro, 1978; На баку няверных - Dalla parte degli infedeli, 1979); як прадстаўнік радыкальнай партыі Італіі, ён становіцца членам еўрапейскага парламента ў 1979 г. У апошнія гады творчасці выходзяць раманы-аповесці “Вядзьмарка і капітан” (La strega e il capitano, 1986), “Адчыненыя дзверы” (Porte aperte, 1988, экранізаваны рэж. Дж.Амеліа ў 1990) і “Простая гісторыя” (Una storia semplice, 1989), - творы, у якіх за тыповай гісторыяй усе больш выразна гучаць маральна-філасофскія разважанні аўтара.

Па маючыхся звестках, беларускую мову творы Л.Шашы не перакладаліся.

© S.V.Loguich, 01.2002

 


- Opere / Творы

- Le parrocchie di Regalpetra / Парафіі Рэгальпетра (1956)
- Gli zii di Sicilia / Цётка і дзядзька з Сіцыліі (1958)

- Il giorno della civetta / Дзень савы (1961)

- Il Consiglio d'Egitto / Егіпецкі Савет (1963)

- L'onorevole / Паважаны (1965)

- A ciascuno il suo / Кожнаму сваё (1966)

- Morte dell'inquisitore / Смерць інквізітара (1967)

- La corda pazza / Звар'яцелая вяроўка (1970)

- Atti relativi alla morte di Raymand Roussel / Акты, якія датычаць смерці Р.Русэля (1971)

- Il contesto/ Кантэкст (1971)

- Il mare colore del vino/ Мора віннага колеру (1973)

- Cruciverba / Крыжаванка (1982)

- La strega e il capitano / Вядзьмарка і капітан (1986)

- 1912+1 / 1912+1 (1986)

- Porte aperte / Адчыненыя дзверы (1987)

- Lessico pirandelliano / Слоўнік Пірандэла (1989)

- A futura memoria / На будучую памяць (1989)

- La lettera anonima / Ананімны ліст

 


- Materiale critico / Крытычны матэрыял

 


- Links / Спасылкі

- http://www.amicisciascia.it/

 


© Belpaese2000, Last update 17.12.2003

 20 век   Biblio Italia


Белорусский поисковый каталог

Hosted by uCoz