GIOVANNI VERGA

(1840-1922)

ДЖАВАНІ ВЕРГА

 

Адзін з класікаў італьянскай і еўрапейскай літаратуры 19 стагоддзя Джавані Верга нарадзіўся ў г.Катаніі, на Сіцыліі. З 1865 г. жыў у Фларэнцыі, дзе напісаў свае першыя раманы "Грэшніца" ("Una peccatrice", 1865), "Гісторыя чарнагалоўкі" ("Storia di una capinera", 1871), пасля чаго пераязджае ў Мілан, знаёміцца з артыстычным рухам "скапільятуры", яго буўнейшымі прадстаўнікамі, і ў сваіх наступных творах выступае як пісьменнік буржуазна-арыстакратычнага асяроддзя, адлюстроўваючы яго ўскладнёныя пачуцці і жаданні (раманы "Эрас"/"Eros", 1873/, "Каралеўскі тыгр"/"Tigre reale", 1873/ , "Муж Элены" /"Il marito di Elena", 1882/). У той самы перыяд Верга збліжаецца з пазіцыямі верызму ў літаратуры і прысвячае значную частку сваёй творчасці Сіцыліі, асаблівасцям псіхалогіі яе людзей і культуры (апавяданні, аповесці і раманы "Недда" /"Nedda", 1874/, "Жыццё ў палях" /"Vita dei campi", 1880/, "Сям'я Малаволья" /"I Malavoglia", 1881/,, "Вясковыя навелы" /"Novelle rusticane", 1883/,, "Мастра дон Джэзуальда" /"Mastro-don Gesualdo", 1889/.)

Эпічнае мастацтва Вергі адлюстроўвае на першы погляд простае, немудрагелістае вясковае асяроддзе; яго героі змагаюцца з выпрабаваннямі лёсу, цяжкасць якіх вымушаны адчуць кожны раз, як толькі адыходзяць ад векавога ўкладу сям'і і працы. У мове і стылі пісьменніка шмат наватарскага, ім уласцівы пастаянная напружанасць і харальнасць. Драматызмам прасякнута і тэатральная творчасць Вергі ("Вясковы гонар" /"Cavalleria rusticana", 1884/, "У швейцарскай" /"In portineria", 1885/, "Ад твайго да майго"/"Dal tuo al mio, 1903"/).

Творы Вергі перакладаліся на ўсе асноўныя мовы свету.

 

Біяграфія /Biografia

Творы / Opere

Romanzi e racconti lunghi / Раманы і аповесці

Novelle / Навелы

Teatro / Драматургія

Крытычны матэрыял / Materiale critico

Спасылкі / Links


© Belpaese2000, S.Loguich. 03.2001


Белорусский поисковый каталог

Hosted by uCoz