BIBLIO ITALIA   Библиотека итальянской литературы - 14 век

 

Dante Alighieri

1265-1321

Данте Алигьери

 


DANTE ALIGHIERI – ДАНТЭ АЛІГ'ЕРЫ - ДАНТЕ АЛИГЬЕРИ

(15.5-15.6.1265, Флоренция - 13/14.9.1321, Равенна)

 ДАНТЭ Аліг'еры (Dante Alighieri, 15.5 - 15.6.1265, г.Фларэнцыя - 13 ці 14.9.1321), італьянскі паэт. Па некаторых звестках, вучыўся ў Балонскім універсітэце. У 1300 адзін з прыёраў Фларэнцыі, у 1301 амбасадар горада пры папскім двары ў Рыме. Быў абвінавачаны ў выступленнях супраць папы і гарадскіх уладаў і прыгавораны да спалення на кастры; усё астатняе жыццё правёў у выгнанні. У ранніх вершах апяваў Беатрычэ Партынары, каханне да якой пранёс праз усё жыццё. Гэтыя вершы і далучаная да іх проза на італ. Мове склалі першы буйны твор - "Новае жыццё" (1291-93, выд.1576), у якім распрацаваў правілы "новага салодкага стылю" (ускладненыя маральна-філасофскія ідэі, сімволіка і алегарызм, вытанчанасць мастацкай формы). Пазней яго творчасць развівалася ў 2 кірунках: на лацінскай мове ствараў трактаты па пытаннях італ. Мовы ("Пра народнае красамоўства", 1303-04), аб дзяржаўнай уладзе ("Пра манархію", 1312-13); на італ. мове - трактат, прысвечаны філасофскім, маральным і літаратурным пытанням ("Баль", 1304-07) і вершы (т.зв. рыфмы). У 1311-13 напісаў 13 "Пасланняў" на лацінскай мове, эклогі, а таксама трактат "Спрэчка аб вадзе і зямлі" (1320). Вяршыня творчасці Дантэ - "Боская камедыя" (1306-1318/?/-1321). Гэты манументальны твор позняга сярэднявечча ўяўляе сабой энцыклапедыю філасофіі, касмагоніі, гісторыі, рэлігіі, маралі, палітыч. поглядаў еўрапейскага чалавека напярэдадні Адраджэння. Твор падзелены на 3 часткі (кантыкі): "Пекла", "Чысцец" і "Рай". У алегарычнай форме Дантэ гаворыць аб сучаснасці, яскрава звязваючы яе з Антычнасцю. Стройная лагічная схема твора базіруецца на сімволіцы лічбаў (пачынаючы ад лічбы 3 - сімвала Тройцы: 3 кантыкі, тэрцына - асноўны вершаваны памер, кожная кантыка складаецца з 33 песняў і г.д.). Творчасць Дантэ зрабіла вялікі ўплыў на развіццё літаратуры. Яго творы перакладзены амаль на ўсе мовы свету. На беларускую мову "Боскую камедыю" перакладалі Я.Семяжон, А.Мінкін, У.Скарынкін.

Творы: Le opere di Dante. Firenze, 1965. Рус. пер. - Новая жизнь. Божественная комедия. М., 1967; Малые произведения. М., 1968.

Літ.: Enciclopedia Dantesca. Roma, 1970-85; Голенищев-Кутузов И.Н. Данте (ЖЗЛ). М., 1967.

С.В.Логіш

 (Беларуская Энцыклапедыя. У 18 т. Т.6. - Мінск, 1998. С.48).



Opere / Произведения


Bibliografia / Библиография


Links / Ссылки


  '300       Biblio Italia

 

Очерк истории
'200 - XIII век
'300 - XIV век
'400 - XV век
'500 - XVI век
'600 - XVII век
'700 - XVIII век
'800 - XIX век
'900 - XX век
Итал. язык
Перевод

 

Belpaese 2000
Италия
Политика
Живопись
Кино
Музыка
Театр
Гостевая

 

 

 

© Belpaese2000-2007. С.В.Логиш, 01.2001 Last update 05.11.2007




Hosted by uCoz