BELPAESE 2000

ITALIANISTICA IN BIELORUSSIA

ІТАЛЬЯНІСТЫКА Ў БЕЛАРУСІ

 


Навіны... .   01.03.2013 Пачалося абнауленне старонак сайта...


Краіна
Горад
Універсітэт
Факультэт
Кафедра
Бібліятэка
Навуковыя даследаванні
Творчасць
 Партрэтная галерэя
Палітыка
Жывапіс 
Музыка
Тэатр
Кіно
Карысная інфармацыя
Пошта
Чат
Форум
Кніга наведвальнікаў


        Надвор'е


    

  

  

26.11.2005. У гэтыя дні сайту Belpaese 2000 споўнілася пяць гадоў. Праект працягвае развівацца, хоць і не такімі тэмпамі, як хацелася б. Але вось асноўныя вынікі за гэты час: зараз на сайце знаходзіцца каля 900 старонак тэкставай інфармацыі на рускай, беларускай і італьянскай мовах, даволі значная колькасць графічных файлаў. Агульны аб’ём сайта дасягае каля 145 Mb. Найбольш паслядоўна развіваецца бібліятэка “Biblio Italia”, якая стала адным з самых значных рэсурсаў (калі не самым значным) па італьянскай літаратуры ў Рунеце. Сайт зарэгістраваны больш як у 1000 каталогах у розных краінах – ад Аргенціны і Бразіліі да Японіі і Аўстраліі. Штодзённа да яго старонак звяртаюцца больш за 2500 разоў.
Бліжэйшыя перспектывы: папаўненне інфармацыі пра Беларусь на італьянскай мове; развіццё раздзелаў “Кіно” і “Жывапіс”; адкрыццё асобных сайтаў, прысвечаных палітыцы, гісторыі і музыцы Італіі; значнае павелічэнне колькасці мастацкіх тэкстаў і манаграфіяў па італьянскай літаратуры; абнаўленне матэрыялаў па італьянскай мове і дыялекталогіі, па пытаннях перакладу.
Сачыце за абнаўленнямі і вандруйце.

Belpaese 2000


2.05.02 Паважанае спадарства,  

Прайшоў ужо амаль што адзін з паловай год з таго часу, як гэты сайт быў адкрыты. Каб падвесці прамежкавыя вынікі, звернемся да статыстыкі:  
12.2000 (першы поўны месяц):
109 наведвальнікаў - 905 наведванняў
04.2002 : 5.403 навевальнікаў -14.341 наведванне.
Агульныя паказчыкі: 128.850 наведванняў за 526 дзён = 245 наведванняў у дзень. Здаецца, што небагата, але варта мець на ўвазе спецыфіку.
А сайт Belpaese2000 уяўляе сабой зараз нейки аб'ём інфармацыі ў 338 віртуальных старонак, на якіх змешчана самая разнастайная інфармацыя для тых, хто цікавіцца Італіяй і Беларуссю. У бліжэйшым будучым рыхтуюцца старонкі аб аўтарах італьянскай літаратуры, пра беларускія гарады і інш.  
Хацелася б ведаць, якія матэрыялы аб Італіі цікавяць наведвальнікаў, для таго каб падрыхтоўка старонак была больш мэтанакіраванай.  
Прыемнай навігацыі.

Belpaese 2000


1.12 2000 Шаноўныя наведвальнікі !

Старонка, якую вы адкрылі, існуе яшчэ зусім нядоўга. Прысвечана яна вывучэнню італьянскай мовы, літаратуры і культуры ў Беларусі. Аднак не толькі...
Гістарычныя і чалавечыя сувязі паміж Беларуссю і Італіяй налічваюць ужо некалькі стагоддзяў. Нямала беларусаў вучылася, жыло, працавала ў далёкай міжземнаморскай краіне, шматлікія італьянскія вандроўнікі яшчэ ў часы Адраджэння праязджалі праз беларускія землі і пакінулі нашчадкам свае ўражанні аб тагачаснай Беларусі. Нам здаецца цікавым і карысным прасачыць, як развіваліся на гістарычнай прасторы кантакты паміж дзвюма краінамі, культурамі, літаратурамі. Таму з цягам часу вы знойдзеце на гэтых старонках матэрыялы па гісторыі і сучаснасці Беларусі і Італіі, зможаце пазнаёміцца з найбольш цікавымі гарадамі і музеямі дзвюх краін, з мастацтвам, літаратурай, музыкай, тэатрам, зможаце сачыць за апошнімі навінамі ў беларуска-італьянскіх культурных сувязях.
Асноўная частка матэрыялаў сайта (прынамсі на пачатку яго развіцця) прызначана для студэнтаў-італьяністаў нашай краіны. Яны змогуць знайсці тут матэрыялы па краязнаўству, мастацтву, літаратурныя тэксты італьянскіх аўтараў на мове арыгіналу і ў перакладзе, біяграфіі знакамітых італьянцаў, тэксты лібрэта італьянскіх опер і многае іншае. Будзе прадстаўлена на сайце і творчасць самых студэнтаў (курсавыя і дыпломныя працы, рэфераты, пераклады), якая адлюстроўвае навуковыя і творчыя інтарэсы ў галіне італьяністыкі.
Другая важная мэта гэтага віртуальнага праекта - паспрабаваць пазнаёміць сучасную Італію і італьянцаў з нашай краінай. Таму матэрыялы па гісторыі, культуры, найбольш цікавых мясцінах Беларусі будуць падрыхтаваны на італьянскай мове.
У падрыхтоўцы матэрыялаў удзельнічаюць студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паколькі праект знаходзіцца яшчэ на самым пачатку, робіць толькі першыя крокі ў віртуальнай прасторы, аўтар будзе ўдзячны за парады і прапановы , у тым ліку і тэхнічныя. А калі ў вас ёсць цікавыя матэрыялы аб Італіі або пра Беларусь, дасылайце.
    Прыемнай навігацыі !

Хроніка навін

25.11.2005. Сайту споўнілася 5 гадоў: 145 Mb інфармацыі на 900 старонках

2003-05. Новыя старонкі Бібліятэкі. Новыя раздзелы: Італьянская мова, Літаратуразнаўства, Пераклад, Тэрміналогія

19.7.2003 Адкрыты старонкі і фотагалерэі аб некаторых рэгіёнах Італіі (Лацыа, Таскана, Кампанія)

19.6.2003 Заснаваны  раздзел, прысвечаны Італіі.

29.9.2002 Абноўлены хатнія старонкі на 3-х мовах. Рыхтуецца адкрыццё сайта аб жывапісу Італіі ITALIA Pittura


Наверх In italiano По-русски




Знайсці: на

Copyright © С.В.Логіш 2000-2013
Апошняе абнаўленне 01.03.2013



Hosted by uCoz