Giuseppe Tomasi di Lampedusa
Джузэпе Тамазі ды Лампедуза
(1896-1957)
Джузэпе Тамазі,
герцаг Пальмы і князь Лампедузы, нарадзіўся ў Палерма 23 снежня 1896 г. у
шляхетнай сям’і. Быў адзіным сынам Джуліа Марыі Тамазі і Беатрычэ Мастраджаванні
Таска. Адзіная сястра будучага пісьменніка Стэфанія памерла ў 1897 г ад дыфтэрыі
ва ўзросце трох год. Маці мела моцны характар, незалеэныя погляды, аказала
вялікі ўплыў на сына. Адносіны з бацькам, наадварот, былі даволі халоднымі.
Тамазі пачаў глыбока цікавіцца літаратурай даволі позна, пасля шматлікіх
падарожжаў у розныя краіны і самотнага жыцця ў палацы бацькі ў Палерма і ў
вялікім сямейным доме ў Санта Маргерыта Белічэа, дзе знаходзіўся нават тэатр.
Менавіта там будучы пісьменнік упершыню ўбачыў “Гамлета”, якога паставіла на
сцэне нейкая вандроўная трупа. У тым самым доме ён навучыўся чытаць і пісаць:
па-італьянску яго навучыла настаўніца пачатковай школы, а па-французску маці. У
1911 г. ён паступіў у класічны ліцэй, у якім вучыўся спачатку ў Рыме, а потым у
Палерма. Пасля заканчэння, у 1915 г., запісаўся на юрыдычны факультэт Рымскага
ўніверсітэта, але не дайшоў да абароны дыпломнай працы. Удзельнічаў у першай і ў
другой сусветных войнах , у першай трапіў у палон, з якога змог пабегчы і пешшу
прайшоў амаль усю Еўропу. Заставаўся ў арміі да 1925 г., потым паехаў на Сіцылію
і выязджаў адтуль толькі на вандроўкі ў замежныя краіны, каб лепш пазнаёмецца з
літаратурай розных краін, больш за астатнія з французскай. У літаратурнай біяграфіі Тамазі ды Лампедуза асаблівае
значэнне мае 1954 г., калі ён удзельнічаў у літаратурным кангрэсе ў мястэчку
Сан-Пелегрына разам з дваюрадным братам , паэтам Луіджы Пікала. Там ён
пазнаёміўся з Эўджэніа Мантале, Марыяй Белончы, Джорджа Басані. У апошнія гады
значны час правёў за чытаннем кніг і роздумам, у адзіноце. Паводле ўласных слоў
пісьменніка, яму “больш падабалася быць з рэчамі, чым з
людзьмі”.
Зараз няшмат вядома аб
оітаратурнай дзейнасці пісьменніка, акрамя таго, што, як кажуць, пасля вяртання
на Сіцылію ён пачаў пісаць адзіны раман свайго жыцця – “Леапард” (Il Gattopardo”). Эўджэніа Мантале і назваў яго “пісьменнікам
адной кнігі”, якімі багата італьянская літаратура, асабліва ў дзевятнаццатым
стагоддзі. Раман быў выдадзены і стаў вельмі папулярным у 1958 г., калі
пісьменніка амаль што год ужо не было (ён памер ад рака 23 ліпеня 1957
г.).
Раман “Лепард” атрымаў буйнейшую
ў Італіі Прэмію Стрэга, а ў 1963 г. рэжысёр Лукіна Вісконці зняў па ім фільм,
галоўную ролю ў якім выканаў Бэрт Ланкастэр. Да таго як быць надрукаваным,
рукапіс рамана абыйшоў некалькі выдавецтваў і шматлікія крытыкі (сярод іх нават
пісьменнік Эліа Віттарыні), адхілілі твор. Адна з асноўных ідэй рамана –
непазбежны і бязлітасны ход часу і прадчуванне смерці. Князь Саліна – гэта адна
з праекцый самлга аўтара.
Акрамя рамана, з вораў
пісьменніка былі надрукаваны “Апавяданні” (1961), “Лекцыі аб Стэндалю” (1977) і
“Запрашэнне да французскай літаратуры шаснаццатага стагоддзя”
(1979).
Цікава, што падчас рэферэндума
1946 г. Тамазі ды Лампедуза галасаваў за манархію, і ў той самы час вывучаў
творы Маркса, Леніна, Грамшы. Жонкай ягонай, якую спаткаў у адным са шматлікіх
падарожжаў, была латвійская княгіня Люсі Вольштомерзэе.
© S.Loguich, 2001
Opere / Творы
Materiale critico / Крытычныя матэрыялы
- F.Livi. Un articolo sulla narrativa della 2a meta' del '900.
Links / Спасылкі
© Belpaese2000, 2001 Last update 14.12.2001