ANGELO POLIZIANO - АНДЖЭЛА ПАЛІЦЫЯНА

(1454-1494)


Паліцыяна, Анджэла (POLIZIANO, Angelo, сапраўд. прозвішча Амбраджыні, 14.07.1454, г. Монтэпульчана, Італія – 29.09.1494 ), італьянкі паэт, філолаг-гуманіст. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў гуманістычнай літаратуры італьянкага і еўрапейскага Адраджэння. Актыўны ўдзельнік Платонаўскай акадэміі ў Фларэнцыі ў часы Ларэнца дэ Медычы. Пачатак літаратурнай творчасці быў адзначаны глыбокай зацікаўленасцю да антычнай культуры (пераклад з грэчаскай на лацінскую мову ІІ-V песень “Іліяды”,1470-74, эпіграмы на грэчаскай мове, 1471). З 1473 паступае на службу да сям’і Медычы, займаецца адукацыяй старэйшага сына Ларэнца. З 1475 працуе над паэмай “Стансы на турнір”, першым буйным паэтычным творам на “вольгарэ” (народнай мове) пасля стогадовага перапынку,  якая застанецца няскончанай пасля забойства Джуліяна дэ Медычы, прататыпа галоўнага героя, падчас загавара Паццы (1478). У канцы 1479 раптоўна пакідае Фларэнцыю і некалькі месяцаў жыве ў Мантуі ў сямейства Ганзага. Магчыма, падчас карнавала 1480 піша “Казку аб Арфеі”, у якой відавочна змяненне светапогляду паэта, яго расчараванні ў мажлівасцях паэзіі і пэўны скептыцызм у адносінах да чалавека як гарманічнай істоты. У 1480-90-я гады  выкладае ў Фларэнційскім універсітэце аратарскае і паэтычнае мастацтва, займаецца вывучэннем творчасці і перакладамі антычных аўтараў (Квінтыліяна, Стацыя, Гарацыя, Вергілія, Тэакрыта, Гесіода, Гамэра, Арыстоцеля і інш.). Аўтар шматлікіх паэтыч. твораў на італ. (“Канцоны да балю”, “Сабраныя вершы”, “Паасобныя вершы”), літаратурных твораў і каментарыяў на лацінскай мове. У светапоглядзе П. адлюстраваўся пераломны момант іт. Адраджэння, якое менавіта ў яго творах атрымала найбольш яскравую літ.форму і выявіла першыя прызнакі крызісу. Памёр у Фларэнцыі ў 1494, калі Італія ўступала ў перыяд глыбокіх сац. і паліт. канфліктаў.

 

Творы: Poesie italiane. Milano, 1988.

Рус.пер.: Стансы на турнир (фрагм.) // Литература эпохи Возрождения. М., 1976.

 С.В.Логіш

 


Opere / Творы

- Stanze per la giostra / Стансы на турнір

- Fabula di Orfeo / Казка аб Арфеі

- Strega / Ведзьма

 


Materiale critico / Крытычны матэрыял

- Poliziano

 


Спасылкі / Links

- LiberLiber


© Belpaese2000, 11.2001


Белорусский поисковый каталог

Hosted by uCoz