ANTONIO TABUCCHI

АНТОНІА ТАБУКІ
1943
Антоніа Табукі нарадзіўся ў г.Піза 24 верасня 1943 г. Неўзабаве пасля нараджэння быў перавезены да бацькоў маці ў гарадок Век'яна. Пасля заканчэння школы ў гэтым гарадку паступіў у ліцэй у Пізе, а пасля на філалагічны факультэт універсітэта, які скончыў у 1969 г. , абараніўшы дыпломную працу на тэму "Сюррэалізм у Партугаліі". У гэты ж час займаецца рознымі навукамі, якія яго прывабліваюць, часта ездзіць у Парыж і Лісабон, каб паглыбіць свае веды аб аўтарах, з якімі пазнайміўся па іх творах. Сярод шматлікіх імёнаў і твораў найбольшае ўражанне выклікала ў будучага пісьменніка знаёмства з творамі Фернанда Песоа, і Табукі пачынае займацца дасканалым вывучэннем яго творчасці і перакладамі яго твораў з партугальскай мовы. Пасля заканчэння ўніверсітэта праходзіць курс удасканалення ў Вышэйшай Нармальнай Школе ў Пізе на пачатку 70-х гадоў, а ў 1973 г. яго запрашаюць выкладаць партугальскую мову і літаратуру ў Балонню. Аўтар шматлікіх крытычных твораў, натхненых тэматыкай партугальскага сэррэалізма, ў 1975 г. пісьменнік выпускае свой уласны раман пад назвай "Плошча Італіі" (Piazza d'Italia), а ў 1978 г. запрошаны выкладаць ў Генуэзскім універсітэце. У 80-я гады выходзяць яго шматлікія кнігі прозы, сярод якіх вызначаецца зборнік апавяданняў "Дробныя непаразуменні, не вартыя ўвагі" (Piccoli equivoci senza importanza) і два раманы: "Індыйскі накцюрн" (Notturno Indiano) і "Ніць небакраю" (Il filo dell'orizzonte). У 1989 г. прэзідэнт Партугальскай рэспублікі ўзнагародзіў пісьменніка адным з самых ганаровых ордэнаў краіны, а французскі ўрад у тым самым годзе прысвоіў яму тытул "кавалера мастацтваў і вытанчанай славеснасці". На пачатку 90-х гг. Табукі публікуе кнігі прозы "Чорны Ангел" (Angelo Nero) і "Рэквіем" (Requiem), а ў 1994 г. выходзіць з друку яго раман "Сцвярджае Перэйра" (Sostiene Pereira), які атрмаў шматлікія прэстыжныя літаратурныя прэміі, у тым ліку "Супер Камп'ела". У канцы 1994 г. быў запрошаны выкладаць у Школу Вышэйшага Навучання (Ecole des Hautes Etudes) ў Парыж.Зараз выкладае ў Сіенскім універсітэце. У 1997 г. выйшаў апошні яго раман пад назвай "Страчаная галава Дамашэна Мантэйра" (La testa perduta di Damasceno Monteiro).
На беларускую мову творы А.Табукі не перакладаліся.
© S.V.Loguich, 11.2000
- Opere / Творы
- Piazza d'Italia / Плошча Італіі
- Notturno indiano / Індыйскі накцюрн
- Il filo dell'orizzonte / Ніць небакраю
- Angelo nero / Чорны ангел
- Requiem / Рэквіем
-Sostiene Pereira / Сцвярджае Перэйра
- La testa perduta di Damasceno Monteiro / Страчаная галава Дамашэна Мантэйра
- Si sta facendo sempre piu' tardi / Становіцца ўсё пазней (2001)
- Materiale critico / Крытычны матэрыял
- Links / Спасылкі
-
-
-NB!
-
-(ingl)
-(ingl) NB!
-
-- урыўкі з апошняй кнігі
-- адно з інтэрв'ю (ісп.)
-
© Belpaese2000, Last update 17.12.2003